RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка
Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка
Марш­рут СБ-3.6.1: Рубяжэвічы — Стаўбцы — Акінчыцы — Смольня — Мікалаеўшчына — Новы Свержань (з абедам)
Мястэчкі Беларусі… Гэта гістарычны тып паселішча ўвабраў у сябе пераходныя рысы вёскі і горада. Тут цэлы мір! Шматнацыянальныя і шматканфесійныя, у іх захаваліся старадаўнія храмы, маляўнічыя сядзібы, народнае дойлідства. Наведаем мястэчкі вярхоўяў Нёмана, пачуем пра іх багатую гісторыю, убачым храмы XVI стагоддзя, паслухаем паэзію сусветнага ўзроўню, пачуем арганны канцэрт. Коласаўская Стаўбцоўшчына – калыска натхнення. Тут на кожным кроку ажываюць яго вершы, яго літаратурныя выявы…
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове


Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласу
    • Экскурсія па маршруце
    • Агляд Рубяжэвіч
    • Наведванне касцёла Св. Юзафа
    • Арганны канцэрт у касцеле
    • Экскурсія по Стаўбцах
    • Агляд Анненскай царквы
    • Наведванне му­зея Яку­ба Ко­ла­са ў Акінчыцах
    • Экскурсія у мемарыяльны му­зей у Смольне
    • Экскурсія ў Новы Свержань з 2-мя храмамі XVI стагоддзя
    • Агляд Петра-Паўлаўскаго касцела, 1588 г.
    • Агляд Успенскай царквы, 1590 г.
    • Абед

ПРАГРАМА
Былое мястэчка РУБЯЖЭВІЧЫ захоўвае свой непаўторны каларыт гандлёва-рамеснага паселішча з яго абавязковымі атрыбутамі: Рынкавым пляцам, храмам, старадаўняй забудовай… Рубяжэвічы вядомыя з ХIII ст. Назва паселішча паходзіць ад сло­ва "ру­беж" — мястэчка неаднаразова апынялася ў мяжы то адной, то іншай дзяржавы. У сярэднія стагоддзі тут праходзіла ўсходняя мяжа Літвы. а да 1939 го­да за Рубяжэвічамі цягнулася мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. Тут захаваліся старажытныя ГАБРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ, адноўленыя ўсім мірам. Складзены з абчасаных квадраў вапняка і ганарліва пастаўлены на пагорку 2-вежавы КАСЦЁЛ СВ. ЮЗАФА адразу ж завалодвае ўвагай наведвальнікаў. А на плошчы перад ім — арыгінальная кампазіцыя з вялізных камянёў з высечанымі назвамі вёсак, т.зв. ПАРК КАМЯНЕЎ. У гэтым пар­ку 46 камянёў — гэта 46 навакольных вёсак, жыхары якіх адносяцца да парафіі касцёла Святога Юзафа. Вось так стараннямі мясцовых жыхароў захоўваецца гісторыка-культурная памяць на­ро­да. У храме нас чакае АРГАННЫ КАНЦЭРТ — яркае падарожжа ў міну­лае, адкрытае ў сённяшні дзень

Горад СТОЎБЦЫ размешчаны на беразе верхняга цячэння ракі Нёман. Горад вядомы з XVI стагоддзя як прыватнаўласніцкае паселішча, з канца XVIII ст. — як пачатковы пункт суднаходства і адна з галоўных прыстаняў на Нёмане, як рамесны і гандлёвы цэнтр краю. Тут былі царква, касцёл, ра­ту­ша, дзейнічала шко­ла, манастыр са шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань. У 1729 годзе мястэчку бы­ло нададзена Магдэбургскае пра­ва. У городзе захаваліся некаторыя каменныя пабудовы — чыгуначны вакзал (пачатак 20 ст.), шараговую местачковую забудову. Манументальным архітэктурным збудаваннем з'яўляецца АННЕНСКАЯ ЦАРКВА (1825 г.) — кампактная пабудова на ўзгорку на скрыжаванні вуліц Савецкай і Гайдука. Яе бязвежавы аб'ём добра бачны са шматлікіх вуліц цэнтральнай часткі горада. Гэты помнік — прыклад аднанефнага хра­ма з фасадамі, вырашанымі ў традыцыйных прыёмах храмавай архітэктуры. АБЕД. Адзіны драўляны кінатэатр у Беларусі — тут! Пабудаваны ў 1960-х гадах с унікальнай архітэктурай, кінатэатр быў перабудаваны да Дажынак 2022 го­да. І сення сіне-жоўты кінатэатр "Бе­ла­русь" на 47 месц — візітная картка Стаўбцоў. Яго запамінальная архітэктура не старэе.

Былы засьценак (хутар) АКІНЧЫЦЫ быў уключаны ў 1977 годзе ў склад горада Стоўбцы. Тут у сям'і лесніка Міхала Міцкевіча ў 1882 годзе нарадзіўся трэці сын Кастусь — народны паэт ЯКУБ КОЛАС (Канстанцін Міцкевіч). У мемарыяльным музеі рэканструявана атмасфера жыцця сям'і Міцкевічаў, якія прабылі тут зусім нядоўга, а потым пераязджалі з месца на месца. Утульная сядзіба з шырокім дваром, невялікая драўляная хата, мэбля і начынне стогадовай даўніны — тут выдатна перададзена атмасфера вёскі канца 19-га стагоддзя, дзе браў натхненне гэты сапраўды народны паэт.

Маляўнічыя пейзажы гэтых мясцін убачым і ў СМОЛЬНІ, бы­лой сядзібе сям'і Міцкевічаў, якія жылі тут з 1910 го­да. На тэрыторыі сядзібы знаходзяцца дом, гаспадарчыя пабудовы, калодзеж, ліпы, пасаджаныя Коласам. Тут Якуб Ко­лас упершыню сустрэўся з Янкам Купалам. Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак: літаратурнай і мемарыяльнай. Літаратурную частку прэзентуюць аўтабіяграфічныя матэрыялы, асабістыя рэчы паэта, архіўныя дакументы. Мемарыяльная частка — сама сядзіба Міцкевічаў. Убачым прадметы побыту сям'і Міцкевічаў. Даведнікам па сядзібе і — шырэй — па жыцці пес­ня­ра могуць паслужыць яго лепшыя вершаваныя творы — паэмы "Но­вая зямля" і "Сымон-музыка", напісаныя Коласам у па­ру яго творчай сталасці. Тут мы зразумеем, чаму: "Мой родны кут, як ты мне мілы. Забыць цябе не маю сілы..."

МІКАЛАЕЎШЧЫНА. Першыя пісьмовыя звесткі пра Мікалаеўшчыну адносяцца да сярэдзіны XVI ст. Уладальнікамі Мікалаеўшчыны доўгі час былі маг­на­ты Радзівілы. Спачатку гэта бы­ла невялікая вёска з прыстанню на Нёмане, на рубяжы XVI-XVII стст. Мікалаеўшчына ўжо ажыўленае мястэчка. Сення найбольш Мікалаўшчына вядомая як цэнтр Ко­ла­саўскага заказніка; у гэтых маляўнічых мясцінах прайшлі дзяцінства і юнацтва Яку­ба Ко­ла­са, тут ён вучыўся ў мясцовым народным вучылішчы, тут жа напісаў свой першы верш. Убачым помнік паэту...

Напрыканцы едзем у НОВЫ СВЕРЖАНЬ. Некалі гэта бы­ло багатае мястэчка — усё ж прыстань на Нёмане. Адсюль сплаўлялі лес, адсюль сыходзілі баржы, гружаныя збожжам і іншымі сельскагаспадарчымі таварамі. У гістарычным цэнтры мястэчка на былым гандлёвым пляцы ўзвышаецца готыка-рэнесансны ПЕТРА-ПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ 1588 го­да пабудовы. Раней яго вежа бы­ла вышэйшай, але ўраган у 1818 годзе знёс верхнія ярусы. Побач з касцёлам стаіць яго амаль равесніца — УСПЕНСКАЯ ЦАРКВА (1590 г.). Перайшоўшы ва ўніяцтва і абзавядучыся базыльянскім кляштарам, яна затым зноў вярнулася ў праваслаўе. Строгае аблічча гэтых аднавежавых пабудоў, з'яўленне якіх звязана з імем нясвіжскага рэфарматара кня­зя Мікалая Радзівіла Сіроткі, адразу і на­доўга ўразаецца ў памяць. Падумаць толькі — у адной весцы два хра­мы XVI стагоддзя! А яшчэ тут можна ўбачыць велічныя руіны сінагогі, закінуты вадзяны млын. Вось та­кое падарожжа па мястэчках і весках Беларусі мы прыгатавалі для Вас, спадарства!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

99
89

Працягласць экскурсіі: 100 км, 8 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
У касцеле. Гучыць арган
Даўняя забудова і сучасныя графіці
Акінчыцы - месца нараджэння Якуба Коласа
Музей у доме, дзе жыў Якуб Колас
Успенская царква, 1590 г.