|
Беларускія мястэчкі, шматнацыянальныя і шматканфесійныя, мінулае якіх сваімі каранямі сыходзіць углыб сівых стагоддзяў, захавалі мноства самабытных помнікаў… Адправімся ў азёрны Віцебскі край — незвычайна паэтычныя яго пейзажы, дапоўненыя стройнымі сілуэтамі архітэктурных жамчужын гэтага краю — касцёлаў, цэркваў, манастырскіх комплексаў — і паркавымі кампазіцыямі, што створаны рукамі чалавека…Экскурсія праводзіцца на беларускай мове
|
Кошт экскурсіі ўключае:
• Праезд аўтобусам туркласу
• Экскурсія па маршруце
• Экскурсія па касцёлу Панны Марыі ў Будславе
• Агляд драўлянай Спаса-Праабражэнскай царквы ў Порплішчы
• Экскурсія па Глыбокім
• Наведванне Сабору Раства Багародзіцы
• Пад'ём на вежу сабора і спуск у падзямелле
• Наведванне аграсядзібы Якімовічаў, ландшафтны парк
• Абед у сядзібе з дэгустацыяй Глыбоцкай згушчонкі
• Агляд касцёла Ордэна францысканаў ва Удзела
• Экскурсія па Мосары: касцёл Св. Ганны, паркавая кампазіцыя
| |
| | |
|
| ПРАГРАМА
| Выпраўляемся на поўнач Беларусі вывучаць свет беларускіх мястэчак. Размешчаны ў 120 км ад Мінска БУДСЛАЎ — Нацыянальны санктуарый (свяцілішча). І гэтую славу яму прынёс манументальны храм — касцёл Унебаўшэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Грандыёзны касцёл быў узведзены ў канцы XVII ст. у стылі позняга барока; у ім дагэтуль захоўваецца цудатворны абраз Божай Маці, напісаны ў Рыме ў 1598 годзе. У 1998 годзе гэты абраз быў урачыста каранаваны, а Будслаў стаў Санктуарыем (свяцілішчам) гэтага абраза. У касцёле, які мае статус "Малой базілікі", знаходзіцца таксама ўнікальны драўляны алтар XVII ст. — сапраўдная жамчужына сакральнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Касцёл дзівіць уяўленне веліччу сваіх пышна-барочных формаў, багаццем дэкору, роспісамі ў тэхніцы грызайль.
Непадалёк — у вёсцы ПОРПЛІШЧА — знаходзіцца каштоўны помнік драўлянага дойлідства: Спаса-Праабражэнская царква. Пабудавана яна ў 1627 годзе як уніяцкая, а пасля капітальнай пераробкі ў 1881 годзе пераасвячона ў праваслаўную царкву. Царква уяўляе сабой чатырохзрубную канструкцыю, завершаную гранёным купалам. Другая вышынная дамінанта царквы — трох'ярусная вежа-званіца. У храме захаваліся абразы ХVІІІ-ХІХ стагоддзяў. Гэтаму помніку народнай архітэктуры ўжо амаль 400 год!
Абыходзячы маляўнічыя мястэчкі і вёсачкі, трапляем у ГЛЫБОКАЕ, размешчанае над пяццю азёрамі! У гэтага невялікага горада багатая гісторыя, якая налічвае 6 стагоддзяў і ажывае ў знаёмстве з помнікамі архітэктуры, якія фарміруюць сілуэт яго гістарычнага цэнтра. Гэта праваслаўны сабор Нараджэння Багародзіцы і парафіяльны Траецкі касцёл — абодва яны з XVII стагоддзя і дэманструюць нам буянства вытанчаных формаў "віленскага барока". Наведванне праваслаўнага Сабора Нараджэння Божай Маці. Падняўшыся на вежу сабора, Вы нацешыцеся выдатнымі краявідамі з мноствам азёр з вышыні птушынага палёту, а спусціўшыся ў падзямелле, Вы ўбачыце сляды гісторыі XVII стагоддзі! А на плошчы перад гэтымі храмамі — Алея знакамітых землякоў з бронзавымі бюстамі людзей, якія праславілі Глыбоччыну. Тут ушанаваны: Юзаф Корсак — мецэнат глыбоцкіх храмаў; авіяканструктар Павел Сухі; Язэп Драздовіч — мастак, фалькларыст; Ігнат Буйніцкі — заснавальнік беларускага тэатра; Эліэзэр Бэн-Егуда — бацька сучаснага іўрыта; Вацлаў Ластоўскі — прэм'ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі... Ёсць у Глыбокім нават помнік знакамітаму барону Мюнхгаўзену — персанажу кніг Рудольфа Эрыха Распе! Як ён тут з'явіўся — о, гэта асобная гісторыя ... Глыбокае называюць яшчэ "вішнёвай сталіцай" краіны. У гонар гэтай ягады тут таксама збудаваны помнік, а акрамя таго, штогод у ліпені ў Глыбокім праводзяць тэматычны "вішнёвы" фестываль.
Побач з "глыбоцкай вішняй" размяшчаецца сядзіба Якімавіч. Здаецца амаль неверагодным, калі сярод урбаністычнага пейзажу раптам апынаешся ў гэтым кутку сельскай ідыліі — з альтанкамі, сажалкамі, лужкамі, гарбатымі масткамі, каменнымі статуямі… У сядзібе гасцінных Якімовічаў мы запланавалі для Вас АБЕД З ДЭГУСТАЦЫЯЙ.
У цэнтры вёскі УДЗЕЛА ўзвышаецца манументальны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. Ён быў пабудаваны ў 1791 годзе і ўваходзіў у ансамбль францысканскага кляштара. Побач з храмам — двух'ярусная брама-званіца, іншыя манастырскія пабудовы, а тэрыторыя вакол добра добраўпарадкавана.
І нарэшце, МОСАР. Раней гэта быў маёнтак Бжастоўскіх. Ад іх сядзібы захаваўся касцёл св. Ганны, помнік архітэктуры класіцызму канца XVIII стагоддзі. Вакол яго, на некалькіх гектарах, намаганнямі вернікаў і дзейнага ксяндза ЮЗЭФА БУЛЬКІ на працягу 20 гадоў быў створаны цудоўны парк з разнастайнымі тэматычнымі кампазіцыямі, пабудаванымі на асацыяцыях з біблейскіх тэкстаў. Цяпер гэта — ДЭНДРАРЫЙ. Сярод свайго тварэння ксёндз і спачыў у Базэ ў 2010 годзе. Яго магіла каля касцёла. І ў яе якраз будзе задумацца аб тым, як шмат можа зрабіць адзін чалавек і што значаць словы "роля асобы ў гісторыі", якія часта гучаць... Непаўторныя пейзажы, россып азёр і незвычайная прыгажосць ландшафту стануць выдатным фонам да гэтай экскурсіі.
| |
| |
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
|
Кошт экскурсіі для 1 чал.
|
160
|
150
|
| |
| |
Працягласць экскурсіі: 380 км, 12,5 гадзін Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі) Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
| |
|
|