RU
Рамантыка азёрнага краю
Марш­рут СБ-3.12: Бычкі — мемарыял "Прарыў" — Ушачы — Сядзіба "Лаванда Лепей" — Лепель (з пачастункам і абедам)
Адпраўляемся ў рамантычны азёрны край, з мноствам маляўнічых азёр і помнікаў даўніны; край пасіянарных асоб. Пазнаёмімся з роднымі мясцінамі вялікіх літаратараў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна, даведаемся пра гісторыю Сапегаў у Лепелі, палюбуемся жывапісам сучаснай мастачкі ў каларытнай сядзібе. Маляўнічыя краявіды, найчыстыя азёры, багатая гісторыя – яркія ўражанні гарантуем!