Маршрут СБ-2.22.5: Беларускі скансен — Гарадзішча — сядзіба — музей "Стары Менск" (з абедам)
Наваколлі беларускай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа два аб'екты: беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і года. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства! У музеі нават пакалядуем!
Кошт экскурсіі ўключае:
• Праезд аўтобусам туркласса
• Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
• Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
• Інтэрактыўная экскурсія па музею з жывой музыкай
• Майстар-клас па старадаўніх танцах
• Экскурсія па валах Гарадзішча
• Экскурсія ў музей "Стары Менск"
• Фотазона: даспехі
• Абед на сядзібе
• Фірменны сувенір
ПРАГРАМА
Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by — выдатны музей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца народная традыцыйная культура ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...
Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, народную школу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас ІНТЭРАКТЫЎНАЙ КАЛЯДНАЙ ЭКСКУРСІІ наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент беларускай дуды. Вы пазнаёміцеся з традыцыямі каляд і паспытаеце смачную абрадавую кашу "куццю". У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!
А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і стала першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…
Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Глеба Лабадзенкі жыцце людзей таго часу стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
Дарослы
Дзіця да 16 гадоў
Кошт экскурсіі для 1 чал.
70
60
Працягласць экскурсіі: 60 км, 6,5 гадзін Месца пачатку экскурсіі: 9.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі) Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)