RU
"Шчучыншчына"
Марш­рут 1.33: Мураванка — Ішчална — Жалудок — Ражанка — Шчучын — Галавічполле — Старыя Васілішкі — Гурнофель
Падарожнік, які праязджае па рэканструяванай і незвычайна папрыгажэўшай Гродзенскай шашы М6, часцяком і не падазравае, якія сюрпрызы зберагла для яго дарога! Але варта толькі звярнуць з шашы дзе-небуць каля аграгарадка Мажэйкава — і ўсяго праз некалькі хвілін, сярод сціплага сельскага пейзажу, на вачах вырастаюць адзін за адным цудоўныя помнікі архітэктуры Беларусі. Гэта і знакамітая царква-крэпасць ў Мураванцы (катэгорыі "0"!), вядомая цяпер як царква Раства Багародзіцы. А ад Мураванкі дарогі правядуць нас праз старадаўнія паселішчы, напоўненыя сапраўднымі гістарычнымі скарбамі, назвы якіх гучаць як песня... Адным словам — Шчучыншчына!