RU
Свята "Масленка" ў Ду­дут­ках
Марш­рут 2.6.4: Музей матэрыяльнай куль­ту­ры Дудуткі (экскурсія-анімацыя і свята Масленіцы)
Запрашаем на традыцыйную Масленіцу ў Ду­дут­ках 25 і 26 лютага! Вас чакаюць масленічныя за­ба­вы, вяселыя гульні ды тан­цы, беларускія спевы ад беларускіх гуртоў, смачныя дэгустацыі і годны настрой на ўвесь год! Экскурсія-анімацыя дазваляе пагрузіцца ў атмасферу куль­ту­ры і побыту бе­ла­рус­кай шляхецкай сядзібы з традыцыйнымі рамёствамі і забавамі.
ПРАГРАМА
Дудуткі — адзін з найбольш наведвальных му­зеяў Беларусі, музей-скансен. Створаны ў 1995 годзе намаганнямі энтузіястаў на ча­ле з Я. Будзінасам, гэты этнаграфічны му­зей цяпер — адзін з са­мых наведвальных у Беларусі! Помнікі народнага побыту, дзеючыя майстэрні бе­ла­рус­кай сядзібы XIX стагоддзя чакаюць Вас падчас гэтай экскурсіі. А яшчэ Вы ўбачыце адзіны ў Беларусі дзейны вятрак, пабываеце ў ганчарнай майстэрні, наведаеце старадаўнюю кузню XIX ст., традыцыйную майстэрню сталярнага мастацтва, маляўнічую пякарню, выставу старадаўніх аўтамабіляў…

А потым — святочная праграма "МАСЛЕНКА Ў ДУДУТКАХ", якая пачынаецца ў 13.00 з святочнай сустрэчы гасцей "Масленічныя пачастункі". На цэнтральнай пляцоўцы му­зею Вас чакая канцэртная праграма:
    • Ансамбль бе­ла­рус­кай песні "Гуляй, Бульбаш"
    • Майстр-клас па беларускім этна-танцам ад гурта "Яварына"
    • Народны сямейны ан­самбль "Жывіца"
    • Гульневы інтэрактыў з гасцямі "Спаборніцтва Вясны і Зімы"

Масленічныя за­ба­вы пройдуць на некалькіх лакацыях. Лакацыя "Шырокае по­ле" запрашае на гульневыя ИНТЭРАКТЫВЫ "Баі падушкамі", "Паліца", Масленічны слуп"; масленічныя баі "Сценка на сценка"; гульневы гумарыстычны абрадавы інтэрактыў "Масленічныя калодкі".

Лакацыя "Яблыневы сад" запрашае на выпяканне і ДЭГУСТАЦЫЮ БЛІНОЎ. А з 14.00 да 16.00 забаўляльна — паказальная праграма "Беларуская воінская традыцыя. Фехтаванне", пасля якой будзе майстр-клас па гістарычнаму фехтаванню "Воінскае рамяство".

А ў 16.30 пачнецца галоўнае — РЫТУАЛ ЗДАБЫЧЫ ВАГНЮ і спальванне масленічнага пудзіла.
Кожны, хто даедзе на Масленку ў Дудуткі, атрымае свой пачастунак і добры настрой на ўвесь год!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 Пры групе
40 чал.
Пры групе
26 чал.
Пры групе
18 чал.

Кошт экскурсіі для 1 чал.

31,00
36,80
42,20

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласа
    • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • Фірмовыя сувеніры
    • Гульні, скокі і бадзёры настрой!:)

За дадатковы кошт:
    • Уваходные білеты ў Музей "Дудуткі"
    • Абед

Про­дол­жи­тель­ность экс­кур­сии: 120 км, 5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Ветряная мельница, нач. ХХ в.
Гончарные фирменные изделия
В хлебопекарне