RU
Святы Аўлас на бліны лас
Марш­рут 2.25.4: Гарадзішча — музей-сядзіба "Стары Менск" — Музей на­род­ной архітэктуры і побыту (з анімацыяй)
Адсвяткуем Масленіцу — адно з са­мых галоўных беларускіх традыцыйных святаў, якое з'яўляецца сімвалам провадаў зімы і прыхода вясны. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства!
ПРАГРАМА
Едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Паслухаем драматычную гісторыю той бітвы і той эпохі; шляхі здрад і перамог; гісторыю інтрыг і саюзаў…

У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК". Экскурсія па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500). Пад аповед экскурсавода жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск!

Пасля АБЕДУ наведаем МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы etna.by — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, на­род­ную шко­лу... А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў.

Падчас ІНТЭРАКТЫЎНАЙ ЭКСКУРСІІ "Святы Аўлас на бліны лас" вы даведаецеся, што нашы продкі рабілі ў кожны дзень МАСЛЕНІЦЫ. Вас чакаюць:
    ✓ лялечны тэатр "Батлейка"
    ✓ спальванне пудзіла зімы і карагод вакол кастра
    ✓ абрад "вешанне калодкі"
    ✓ наведванне жанчыны павітухі
    ✓ беларускія гульні і тан­цы.

У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі і зробіце выдатныя фатаздымкі!

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласа
    • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • Экскурсія па валах Гарадзішча
    • Экскурсію ў музеі "Стары Менск"
    • Экскурсія-анімацыя "Аўлас на бліны лас" ў музеі народнай архітэктуры і побыту
    • Фірмовы сувенір

За дадатковую аплату:
    • Уваходныя квіткі ў му­зей на­род­ная архітэктуры і побыту
    • Уваходныя квіткі ў му­зей сядзібы "Стары Менск"
    • Абед

Працягласць экскурсіі: 150 км, 8 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Музей-сядзіба Стары Менск
Гарадзішча Х ст. Фота Планета Беларусь
Свіран
Пакой настаўніцы