RU
Каляды пад Менскам
Марш­рут 2.22.5: Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск"
Наваколлі бе­ла­рус­кай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа два аб'екты: беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой толькі год. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства! У музеі нават пакалядуем!
ПРАГРАМА
Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...

Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву 18 стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын 19 стагоддзя, кузню, на­род­ную шко­лу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас ІНТЭРАКТЫЎНАЙ КАЛЯДНАЙ ЭКСКУРСІІ наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент бе­ла­рус­кай дуды. Вы пазнаёміцеся з традыцыямі каляд і паспытаеце смачную абрадавую ка­шу "куццю". У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князеў Яраславічаў ў сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых гадоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 Пры групе
40 чал.
Пры групе
26 чал.
Пры групе
18 чал.

Кошт экскурсіі для 1 чал.

44,20
46,80
56,10

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласа
    • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
    • Частаванне каляднай куццёй
    • Экскурсія па валах Гарадзішча
    • Экскурсія па му­зею "Стары Менск"
    • Фірмовы сувенір

Дадаткова аплочваецца:
    • Уваходны квіток у Музей народнай архітэктуры і побыту
    • Абед ці святочны абед на сядзібе

Працягласць экскурсіі: 60 км, 6 гадзін*
*працягласць экскурсіі можа быць большай, калі патрэбна больш ча­су на абед
Месца пачатку экскурсіі: ад Вашай арганізацыі (ці пазначце іншае месца)
Месца заканчэння: па Вашым запыце
Музыка сустракае ў музеі
Музей-сядзіба Стары Менск
У музеі