RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі / Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Цмока"
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам:
"Мова Нанова запрашае да Цмока"

Палезем у Цмокаву пячору!!! Таму бярэм ліхтарыкі, зменнае адзенне (напрыклад, спартовы касцюм, які можна надзець паверх — бо ў пячору трэба будзе запаўзаць па зямлі!!), зручны абутак (ісці да пячоры не менш за 1,5 км!) і моцна падсілкоўваемся — не лішнім будзе падрыхтавацца фізічна (выконваем до­ма сілавыя практыкаванні) :)

Марш­рут СБ-6.6: Лагойск — Бягомль — Параф'янава — Сітцы — Порплішча — Глыбокае — Празарокі — Сахновічы (Пячора Цмока)
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
    • кава, гарбата
    • фірмовыя сувеніры
ПРАГРАМА
Зноўку едзем разам з Глебам Лабадзенкам (la­badzen­ka.by) — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзі­ві­лаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце кур­саў бе­ла­рус­кай мовы ("Мова Нанова"), аўтарам цудоўнай кні­гі моў­ных малюнкаў "Дзіцячая заМова", а цяпер яшчэ і дру­гой часткі ўлюбёнага бестселера. Тэматыка блогу Гле­ба Ла­ба­дзен­кі — Бе­ла­русь, беларуская мова, куль­ту­ра, мастацтва, гісто­рыя, архітэктура, літаратура, сацыяльная сфэра.

У наш час многія перакананы ў тым, што ў сучаснай Беларусі "няма чаго глядзець", а калі і ёсць, то выключна ў яе заходняй частцы. Каб выправіць становішча, збіраемся ў чарговую "экспедыцыю" — на поўнач краіны. Першы прыпынак зробім у ЛАГОЙСКУ, каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага пар­ка. Лагойск быў сямейным уладаннем знакамітага графскага ро­ду, найбольш выбітнымі прадстаўнікамі якога лічацца Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, славутыя навукоўцы, стваральнікі Лагойскага му­зея (на базе якога потам быў створаны Віленскі му­зей старажытнасцей).

БЯГОМЛЬ, вядомы з дру­гой паловы 16 ст. як сяло Мінскага павета ВКЛ, і ўключаны ў склад Расійскай імперыі пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. Бягомльская зямля — малая радзіма адразу трох беларускіх паэтаў — Пімена Панчанкі, Юрася Свіркі і Алеся Ставера. У дру­гой палове 19 ст. тут бы­ла пабудавана царква ў гонар Усіх Святых у рэтраспектыўна-рускім стылі, якая, на жаль, на сённяшні дзень знаходзіцца ў руінах.

Вёска ПАРАФ'ЯНАВА лічыцца адным з са­мых ста­рых пасяленняў Докшыцкіага раёна. Назва вёскі паходзіць ад сло­ва "параф'янін" ці "вернік". Першы драўляны касцёл у гонар Панны Марыі тут быў пабудаваны ў 1630 г. Менш чым праз 30 год ён быў знішчаны, мураваны храм з'яўляецца толькі ў пачатку 20 ст. У параф'янаўскім касцёле ёсць партрэт ксяндза Мечыслава Багаткевіча — святара, які першым адслужыў імшу ў каменным храме. Служыў ён і падчас нямецкай акупацыі. Захопнікам не спадабаліся яго казані, за што ксяндза арыштавалі і закатавалі. Пасля вайны Мечыслаў Багаткевіч быў прылічаны да ліку блажэнных.

У 17 ст. у СІТЦАХ існавала сядзіба, што належала спачатку Бжастоўскім а з канца 18 ст. — Дамейкам, родзічам нашага земляка, нацыянальнага ге­роя Чылі Ігната Дамейкі. Каля 1830 г. ста­рая сядзіба бы­ла знішчана пажарам, замест яе пабудавана новая драўляная сядзіба на 12 з аранжарэяй, знішчаная ўжо падчас Другой сусветнай вайны.

У вёсцы ПОРПЛІШЧА наведаем Спаса-Праабражэнскую царкву — помнік драўлянага дойлідства. У яе інтэр'еры захаваліся эле­мен­ты разнога драўлянага алтара 17 ст. Тут жа і касцёл імя Панны Марыі Каралевы, пабудаваны ў міжваенныя гады (1937-1941 гг.).

У 17-18 стст. у цэнтры ГЛЫБОКАГА былі пабудаваны два барочныя касцёлы, звернутыя адзін да аднаго галоўнымі фасадамі. Менавіта яны і сталі архітэктурнай дамінантай галоўнай плошчы горада. Касцёл Св. Тройцы збудаваны ў дру­гой палове 18 ст. і фактычна поўнасцю перабудаваны ў са­мым пачатку 20 ст. — ад былога храму захаваўся толькі галоўны фа­сад. Выдатным помнікам дойлідства з'яўляецца храм Успення Божай Маці, што сёння аддадзены праваслаўным вернікам і асвечаны ў гонар Нараджэння Багародзіцы. Тут мусім наведаць падзямелле хра­ма (найвялікшае ў Беларусі!) і даведацца аб мясцовых таямніцах.

Далей накіруемся на ма­лую радзіму Ігната Буйніцкага — нашага земляка, што заклаў падмурак для беларускага прафесійнага тэатральнага мастацтва. Нарадзіўся ён у 1861 г. у сядзібе Палівачы, што недалёка ад вёскі ПРАЗАРОКІ, дзе сёння ўсталяваны помнік тэатральнаму дзеячу.

Вёска САХНОВІЧЫ стаіць на беразе возера Гінькава, якое з'яўляецца трэцім па глыбіні ў Беларусі. На беразе возера мы і пачнем шукаць Цмокаву пячору, якая хоць і не карставая, але для раўніннай Беларусі гэты аб'ект унікальны. У пячоры тры ўваходы, але чалавек здольны папасць туды толькі праз адзін з іх. Унутры пячора крыху боль­шая за метр у вышыню, каля двух мет­раў у шырыню і цягнецца на колькі мет­раў у глыбіню — туды можа змясціцца 5-7 чалавек адначасова. Пагуляць пад скляпеннямі пячоры ў звыклым сэнсе не атрымаецца, але пабачыць пячору беларускага Цмока цалкам рэальна!

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — даследчык радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчык курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўжды, падзеліцца моўнымі цікавінкамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а там, як спадабаецца. :)

Па­ра­ды вандроўнікам:
Палезем у Цмокаву пячору!!! Таму бярэм ліхтарыкі, зменнае адзенне (напрыклад, спартовы касцюм, які можна надзець паверх — бо ў пячору трэба будзе запаўзаць па зямлі!!), зручны абутак (ісці да пячоры не менш за 1,5 км!) і моцна падсілкоўваемся — не лішнім будзе падрыхтавацца фізічна (выконваем до­ма сілавыя практыкаванні). :)

Кошт экскурсіі, бел. руб.:
  ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

50,00
47,00

Працягласць экскурсіі: 650 км, 14 гадз

Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Знаўца Глеб Лабадзенка
Бягомль. Царква Усіх Святых 1866 г.
Сітцы. Дуб у былой сядзібе
Глыбокае, касцел і царква
Празарокі. Магіла Ігната Буйніцкага
Сахновічы. Цмокава пячора
Лучай. Храм Св. Тадэвуш
У Паставах
У Паставах
Вечарам на Нарачы