RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Бенефіс Знаўцы з Вольгай Жвірко: "Дойлідства Налібоцкага краю"
Бенефіс Знаўцы з Вольгай Жвірко: "Дойлідства Налібоцкага краю"
Марш­рут СБ-6.23: Валожын — Вішнева — Гальшаны — Баруны — Крэва (з абедам)
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё ... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • абед
    • экскурсійнае абслугоўванне:
      • Валожын — экскурсія па горадзе, касцел Св. Юзафа, палац Тышкевічаў
      • Вішнева — экскурсія, наведванне касцелу, агляд вонкавы дому Шымона Пераса
      • Гальшаны — агляд руін зам­ку Са­пе­гаў, францысканскі кляштар
      • Баруны — агляд хра­ма 17 ст. і капліцы
      • Крэва — экскурсія з аглядам зам­ку

ПРАГРАМА
Едзем з Вольгай Жвірко — маладым таленавітым экскурсаводам, гісторыкам, даследчыкам і папулізатарам гістарычнай і культурнай спадчыны свай­го краю — Налібоцкай даўніны. Гэты маршрут уключае ў сябе маляўнічыя мястэчкі з помнікамі XIV-XVIII стст. у стылі готыкі, барока, рэнесансу, класіцызму, за імі — велізарны пласт нашай гісторыі і куль­ту­ры. Варта пільней прыгледзецца ў твары гэтых старадаўніх паселішчаў ... Як пісаў Ілля Эрэнбург, знаёмы з гэтым кутком Беларусі, "Няма маленькіх на­ро­даў. Няма маленькай зямлі. Каханне мяняе прапорцыі. Мірам становіцца маленечкае сяло ..."

Старадаўняя дарога ад Валожына да Крэва праходзіць праз Вішнева, Багданава, Гальшаны, Баруны — паселішчы, якія яшчэ да канца 30-х гадоў XX стагоддзя на­зы­валіся мястэчкамі. Такія мястэчкі пачалі ўзнікаць у Беларусі ўжо ў XIV стагоддзі паблізу праваслаўных і каталіцкіх манастыроў, магнацкіх маёнткаў, на скрыжаваннях гандлёвых шляхоў. У ВАЛОЖЫНЕ Вы ўбачыце ком­плекс забудовы цэнтральнай плошчы з дамінантай — вытанчаным касцёлам св. Юзэфа (1816 г.). Побач маляўніча раскінуўся палацавы ан­самбль Тышкевічаў 1806 г. У Валожыне Вы таксама пачуеце пра багатую габрэйскую гісторыю гэтага старажытнага мястэчка, даведаецеся пра яго знакамітых ураджэнцаў, ўбачыце будынак знакамітай ешывы.

Вядомы з XIV стагоддзя маён­так ВІШНЕВА пачынаючы з 1600 го­да на працягу амаль трох стагоддзяў ўваходзіў ў склад валадарстваў уплывовых магнатаў Храбтовічаў. Гісторыя гэтага мястэчка звязана з імёнамі Яўхіма Храбтовіча — віднага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча канца 18 стагоддзя; Сы­мо­на Буднага — выдатнага дзеяча Рэфармацыі і многімі іншымі. У Вішнева Вы ўбачыце старадаўні Благавешчанскі касцёл 1641 г. з багатай гісторыяй; роспіс інтэр'ераў касцёла выканаў Фердынанд Рушчыц. Тут, у Вішнева, у 1923 го­ду нарадзіўся Шымон Пэрэс — былы прэм'ер-міністр Ізраіля, дзявяты прэзыдэнт Ізраілю (2007- 2014 гады); лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 го­ду; мемарыяльную дошку на месца яго до­ма Вы таксама ўбачыце падчас экскурсіі.

Помнікі каменнага дойлідства ГАЛЬШАНАЎ займаюць адметнае месца ў культурнай спадчыне Беларусі. Яны дэманструюць выразныя прыклады палацавага, культавага, грамадзянскага і жылога дойлідства. У Гальшанах Вас чакаюць маляўнічыя руіны апісанага Караткевічам "Чорнага зам­ка" Са­пег канца 16 ст. Убачым мы і ком­плекс францысканскага кляштара з цудоўным храмам Іаана Прадцечы. Тут Вы даведаецеся аб гісторыі гэтага мястэчка і пачуеце мноства паданняў аб прывідах…

БАРУНЫ — велічны 300-гадовы храм у стылі барока і, так званая, студэнцкая капліца.

КРЭВА — знакаміты замак, дзе бы­ла заключана Крэўская унія, што дала пачатак аб'яднанню Вялікага Княства Літоўскага і Польскай Кароны. Вядомы гэтыя мясціны з 1338 г., з моманту перадачы месца Гедымінам сы­ну Альгерду. Тут у 1385 годзе Ягайла вёў перамовы з польскімі пасламі, абяцаўшы ім у выпадку жаніцьбы на каралеве Ядвізе і абрання яго на польскі прастол аб'яднаць Вялікае княства Літоўскае з Каралеўствам Польскім, а сваіх супляменнікаў-язычнікаў — звярнуць ў каталіцтва. Гісторыкі назвалі гэта пагадненне Крэўскай уніяй. Яно паклала пачатак аб'яднанню Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага... Маляўнічыя руіны Крэўскага зам­ка і дагэтуль пакідаюць моцнае ўражанне!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

70,00
60,00

Працягласць экскурсіі: 270 км, 10,5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Вольга Жвірко
Флігель палаца Тышкевічаў
Руіны Гальшанскага замка
Касцёл Перамянення Пана