RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Радзівілаў"
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Радзівілаў"
Марш­рут СБ-6.2: Ішкальдзь — Паланечка — Вольна — Стайкі — Сталовічы — Нясвіж — Вялікая Ліпа — Новыя Навасёлкі — Вішнявец — Новы Свержань (з абедам)
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё ... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
    • кава, гарбата, печыва

ПРАГРАМА
Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам labadzenka.by — вя­до­мым бло­ге­рам, журналістам, паэтам, даследчыкам радзі­ві­лаўскіх фатаграфій і выкладчыкам курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова", аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова". Тэматыка блогу Гле­ба Лабадзенка — Бе­ла­русь, беларуская мова, куль­ту­ра, мастацтва, гісторыя, архі­тэктура, літаратура, сацыяльная сфэра.

Падчас вандроўкi па тых мясцiнах, назва якiх сёння ўжо ні аб чым не гаворыць простым гарадскiм жыхарам, можна будзе ўбачыць самыя дзiвосныя, непаўторныя i самыя-самыя помнiкi гiсторыi i куль­ту­ры Беларусi, якiя ў сваю чаргу неразрыўна звязаныя з гiсторыяй ро­ду Радзівілаў, не адно пакаленне якога ўпiсала залатымi лiтарамi свае iмёны ў айчынную гiсторыю...

Сёння вёска ІШКАЛЬДЗЬ, землi якой некалi належалi Радзiвiлам, на­лiчвае крыху болей за 300 жыхароў, але менавiта тут сёння стаiць самы стары ў Беларусi (з неперабудаваных) касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1472 г.), малюнак якога ў 1876 г. зрабiў Напалеон Ор­да. Тое што вёска ПАЛАНЕЧКА, належала Радзівілам, якія пабудавалі тут палац ў канцы XVIII — пачатку XIX стст., вядома многім. Але не кожны ведае, што менавіта ў гэтай вёсцы і сёння стаіць той самы касцёл Св. Георгія, у якім, магчыма, хрысцілі Ігната Дамейку, а таксама самы стары ў Беларусі млын 1819 г. Царква ў ВОЛЬНА бы­ла пабудавана ў 1768 г. як касцёл базыльян ў стылі ракако, у 1895 г. прыстасавана пад праваслаўную царкву, якая дзейнічае і ў наш час. Далей па дарозе ў СТАЙКАХ захавалася сядзіба, якая належала некалі адной з ліній ро­ду А. С. Пушкіна, ро­ду Лашкевічаў. Дом пабудаваны з элементамі эклек­ты­кі і выклікае асацыяцыі з зам­кам. Ёсць сёння ў Беларусі і тое, што робіць нас бліжэй да вострава Мальта — адзіны на тэрыторыі нашай краіны храм рыцараў Мальтыйскага ордэну. Касцёл Іаана Хрысціцеля ў СТАЛОВІЧАХ быў пабудаваны у тым ліку на ахвяраванні камандора познаньскага С. Дамброўскага, сам жа ордэн з'явіўся тут дзякуючы сы­ну Радзівіла Сіроткі — Жыгімонту Каралю, які атрымаў у Італіі тытул камандора мальтыйскага ордэна.

На працягу стагоддзяў НЯСВІЖ з'яўляўся сталіцай ардынацыі Князёў Ра­дзі­ві­лаў. У горадзе і сёння можна пабачыць хаты рамеснікаў, гандлёвыя ра­ды; старэйшую ў краіне Ратушу 1596 го­да. Палацава-паркавы ком­плекс XVI-XVIII стст., пабудаваны М. Радзівілам "Сі­роткам", верагодна, па праекце італьянскага архітэктара Дж. М. Бер­нардоні. Замак-палац, акружаны высокімі землянымі валамі і шырокімі ровамі ды сажалкамі, уяўляе сабой сістэму аб'яднаных у адзіны ан­самбль будынкаў, якія ўтвараюць вытанчаны парадны двор.

НОВЫ СВЕРЖАНЬ — прыгарад Стоўбцаў, дзе сёння знаходзяцца 2 пом­ні­кі сакральнай архітэктуры канца XVI ст. Помнік архітэктуры рэ­не­сансу, невялікі, кампактны, нібы­та выкананы з маналіту Петрапаўлаўскі касцёл з'яўляецца адной з найбольш арыгінальных і самабытных готыка-рэнесансных свя­ты­няў Беларусі. Касцёл (1588 г.) быў па­бу­да­ва­ны дзякуючы М. К. Радзівілу Сіротку, як і праваслаўная Успен­ская царква (1590 г.) там жа ў Новым Свержні, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры барока.

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — даследчык радзівілаўскіх фа­тагра­фій і выкладчык курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск каля 21.00.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

80,00
70,00

Працягласць экскурсіі: 350 км, 13 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Знаўца Глеб Лабадзенка
Ішкальдзь. Касцёл Троіцкі, 1472 г.
Стыль неаготыкі
Фарны касцёл Божага цела, 1593 г. Ранняе барока