RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Бенефіс Знаўцы з Аленай Ляшковіч: “Паэтычная старонка” (Янка Купала)
Бенефіс Знаўцы з Аленай Ляшковіч: “Паэтычная старонка” (Янка Купала)
Марш­рут СБ-6.12: Мінск — Вязынка — Яхімоўшчына — Акопы
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так, так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
    • наведванне му­зеяў у Мінску, Вязынцы, Яхімоўшчыне, Акопах

ПРАГРАМА
На экскурсію, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пес­ня­ра Янкі Ку­па­лы едзем разам з былым дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага му­зея Янкі Ку­па­лы Аленай Ляшковіч. Пачнецца экскурсія з наведвання МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ ў Мінску. На гэтым месцы да вайны быў дом, у якім жыў паэт. Музей быў створаны адразу пасля вайны — першым яго дырэктарам бы­ла жонка пісьменніка Уладзісла­ва Луцэвіч. У экспазіцыі му­зея сабрана столькі дакументаў, асабістых рэчаў і кніг, што па іх можна прасачыць ўсе эта­пы жыцця Янкі Ку­па­лы. Не будзе памылкай сказаць, што му­зей Янкі Ку­па­лы — адзін з са­мых сучасных му­зеяў нашай краіны: менавіта тут упершыню ў экспазіцыі беларускага му­зея з'явіліся новыя тыпы муль­ты­ме­дый­ных сістэм, напрыклад, праекцыйная му­зей­ная экспазіцыя з дэ­ман­стра­цы­яй відэакліпаў у фармаце 3D.

Далей едзем да месца нараджэння паэта — у ВЯЗЫНКУ. Пабачыўшы краявіды Вязынкі разумееш, чаму Ясь Луцэвіч па­чаў пісаць вершы. Рэчка, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы з'яўляюцца прыроднай экспазіцыяй гісторыка-культурнага ландшафту… У сенцах і пакоі, дзе жыла сям'я Луцэвічаў узноўлены тагачасны інтэр'ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі. Кожны экспазіцыйны ком­плекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Ку­па­лы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. Пасля экскурсіі запрашаем на "ВЯЧОРКІ" — даўні звычай, які так любіў Ян­ка Ку­па­ла. Вы зможаце развучыць народныя песні і тан­цы пачатку 20 стагоддзя, паўдзельнічаць у на­род­ных гульнях, пачаставацца тра­вя­ной гарбатай…

У ЯХІМОЎШЧЫНЕ адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў і мужнеў яго талент, з'явіліся выдатныя вершы, што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Ку­па­лы "Жалейка". Сярод якіх "А хто там ідзе?", "Не дайце згінуць песняру", "Воля", "З песень нядолі"… Старажытныя будынкі гэтай вёскі, парк, вадаёмы, валуны памятаюць Янку Купалу. У до­ме, дзе раней азін з пакояў займаў паэт, створаны му­зей. Гэта адзінае "гняздо" пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі.

АКОПЫ — месца, дзе Ян­ка Ку­па­ла нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург. Тут з'явіліся паэмы "Бандароўна", "Яна і я", "Магіла льва", знакамітая п'еса "Паўлінка" і інш. На падыходзе да му­зея наведвальнікаў сустракае помнік "Малады Ку­па­ла" Экспазіцыя му­зея знаёміць наведвальнікаў з лагойскім перыядам творчасці Янкі Ку­па­лы і раскрывае значэнне Купалавых шэдэўраў для будучых па­ка­лен­няў. Помнік "Малады Ку­па­ла".
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

65,00
55,00

Працягласць экскурсіі: 200 км, 8,5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, вул. Я. Купалы 4 - каля музея Я.Купалы
Месца заканчэння: Мінск, пл. Перамогі
Алена Ляшковіч. Фота Г. Ліхтаровіч
Хата, дзе нарадзіўся паэт
Ідзе экскурсія
Малады Янка Купала