RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Масленічныя забавы ў Суле
Масленічныя забавы ў Суле
Марш­рут СБ-2.4.3: Парк гісторыі Сула (з абедам ды катаннем)
Масленіца — гэта адно з са­мых яркіх святаў у народным календары. Запрашаем Вас у Вялікае княства "Су­ла" пазнаёміцца з цікавымі абрадамі і гульнямі, якія звязаныя з гэтым святам, раскрыць сэнс звычных для нас традыцый, павесяліцца ад усёй душы на масленічным гулянні ў атмасферы сядзібы XVIII стагоддзя!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • Аўтобус турк­лас­са
    • Экскурсійнае абслугоўванне
    • Анімацыйная экскурсія-квэст
    • Катанне на брычцы
    • Дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя (для дарослых)
    • Гульні, скокі і бадзёры настрой! :)
    • Абед

ПРАГРАМА
Сядзібна-паркавы ком­плекс "Парк гісторыі Су­ла" parksula.by, створаны на месцы сядзібы шляхецкага ро­ду Ленскіх, з першых крокаў пакарае архітэктурнымі формамі старажытных пабудоў. ІНТЭРАКТЫЎНЫ фармат экскурсіі дазволіць Вам ператварыцца з пасіўнага слухача ў актыўнага ўдзельніка. А затым пачынаецца вандраванне скрозь стагоддзі: мегалітычная куль­ту­ра, стаянка старажытнага чалавека, драўляныя ідалы старажытных багоў, селішча вікінгаў, сярэднявечныя замкі — уся гісторыя гэтых месцаў на пляцоўках Парку гісторыі!

З першых крокаў па сульской зямлі Вас чакае незабыўнае падарожжа ў свет масленічных традыцый, якое пачнецца з урачыстай святочнай сустрэчы гасцей з музыкамі і вясёлымі скамарохамі. Тут прыхільнікаў прыгод чакае КВЭСТАВАЯ ЭКСКУРСІЯ "Масленічныя за­ба­вы ў Су­ле", падчас якой Вы пройдзеце выпрабаванне і станеце ўдзельнікам барацьбы паміж сіламі прыроды Зімы і Вясны. Кожны пункт квэста — гэта паглыбленьне ў абрады і старадаўнія традыцыі. Вас чакаюць займальныя гульні і заданні, якія дапамогуць разгадаць таямніцу, звязаную з надыходам Вясны.
Што будзе:
    • урачыстая святочная сустрэча гасцей
    • сустрэча на чароўным Млыне
    • наведванне Замка
    • займальны майстар-клас у кузні
    • майстар-клас у ганчарнай майстэрні
    • гульня-квэст у музеі адукацыі
    • мноства забаў на свежым паветры
    • знаёмства з масленічнымі традыцыямі ў беларускім мястэчку — хата хле­ба і сыра, ткацтва

Завяршэннем прыгод стане цікавы масленічны СПЕКТАКЛЬ у сульской батлейцы. А потым — дэгустацыя брэндавага спіртнога напою "Старка Запольская"! Абавязкова Вас пакатаюць на БРЫЧЦЫ альбо санках. І не забудзьцеся набыць сувеніры на памяць у майстэрнях рамесленікаў і сувенірнай лаўцы ком­плек­са. Наведванне гэтай сядзібы стане пагружэннем у чароўны свет, дзе сціраюцца межы паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з мінулым. Няспешная плынь рэчкі Су­ла, якая прабягае скрозь парк, упадае ў паўнаводнае возера, мноства каларытных пабудоў на шырокай тэрыторыі дазволіць Вам зрабіць выдатныя фатаграфіі на памяць аб гэтым падарожжы ў міну­лае, адкрытае ў сённяшні дзень. На завяршэнне — АБЕД у маляўнічым рэстаране.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

129,00
119,00

Працягласць экскурсіі: 150 км, 8 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 09.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Приветствие в Суле
Блинов хватит всем...