RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Масленічныя забавы і кірмаш у Вялікім княстве Сула
Масленічныя забавы і кірмаш у Вялікім княстве Сула
Марш­рут СБ-2.4.2: Парк гісторыі Сула (з блінамі ды катаннем)
Масленіца — гэта адно з са­мых яркіх святаў у народным календары. Запрашаем Вас у Вялікае княства "Су­ла" пазнаёміцца з цікавымі абрадамі і гульнямі, якія звязаныя з гэтым святам, раскрыць сэнс звычных для нас традыцый, павесяліцца ад усёй душы на масленічным гулянні ў атмасферы сядзібы XVIII стагоддзя!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • Аўтобус турк­лас­са
    • Экскурсійнае абслугоўванне
    • Анімацыйная экскурсія-квэст
    • Частаваннне блінамі
    • Катанне на брычцы
    • Дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя (для дарослых)
    • Частаванне блінамі
    • Гульні, скокі і бадзёры настрой! :)

ПРАГРАМА
З першых крокаў па сульской зямлі Вас чакае незабыўнае падарожжа ў свет масленічных традыцый, якое пачнецца з урачыстай святочнай сустрэчы гасцей з музыкамі і вясёлымі скамарохамі.

Далей прыхільнікаў прыгод чакае КВЭСТАВАЯ ЭКСКУРСІЯ "Масленічныя за­ба­вы ў Су­ле", падчас якой Вы пройдзеце выпрабаванне і станеце ўдзельнікам барацьбы паміж сіламі прыроды Зімы і Вясны. Кожны пункт квэста — гэта паглыбленьне ў абрады і старадаўнія традыцыі. Вас чакаюць займальныя гульні і заданні, якія дапамогуць разгадаць таямніцу, звязаную з надыходам Вясны.
Што будзе:
    • урачыстая святочная сустрэча гасцей
    • сустрэча на чароўным Млыне
    • наведванне Замка
    • займальны майстар-клас у кузні
    • майстар-клас у ганчарнай майстэрні
    • гульня-квэст у музеі адукацыі
    • дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя "Старка Запольская"
    • мноства забаў на свежым паветры
    • знаёмства з масленічнымі традыцыямі ў беларускім мястэчку — хата хле­ба і сыра, ткацтва
Завяршэннем прыгод стане цікавы масленічны СПЕКТАКЛЬ у сульской батлейцы. Абавязкова Вас пакатаюць на БРЫЧЦЫ альбо санках. І не забудзьцеся набыць сувеніры на памяць у майстэрнях рамесленікаў і сувенірнай лаўцы ком­плек­са.

А потым — у 14.00 — Вас чакае сапраўдны МАСЛЕНІЧНЫ КІРМАШ з яго спевамі, гульнямі, пляцоўкамі-выпрабаваннямі, смачнымі блінамі, масленічным слупам і падарункамі для замых актыўных і вясёлых. Напрацягу дня госці змогуць прыняць удзел у на­род­ных спаборніцтвах, зарабіць талеры і абмяняць іх у краме на смачныя пачастункі і падарункі Вялікага княства Су­ла.
Вас чакаюць выпрабаванні:
    • Масленічны слуп з падарункамі
    • Распіл бервяна на хуткасць
    • Бой мяхамі
    • Забі цвік ў калоду!
    • Трапны пан (кідаць падковы ў бочку)
    • Шашкі
    • Крама з падарункамі і пачастункамі
Тут будуць і спевы ад сульскіх музыкаў, і забаўкі з вядоўцам, і выступ скамарохаў, і спаборніцтва па выпяканню бліноў. Але галоўнае — выпяканне ДВУХМЕТРОВАГА БЛІНА і дэгустацыя! Напрыканцы кірмаша — вялікі карагод вакол вогнішча і спальванне пудзіла Зімы, тан­цы ля вогнішча.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

99,00
89,00

Працягласць экскурсіі: 150 км, 7,5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: 11.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Приветствие в Суле
Блинов хватит всем...
Масленичные забавы