RU
Калядныя цары
Марш­рут СБ-2.27.5: Покрашава — Замосце — Слуцк — Кіявічы — Семежава (з абедам і ўнікальным абрадам)
Уладзімір Караткевіч пісаў, што "на­ша зямля літаральна сочыцца вадою". Сотні крынічак раскіданыя па цэнтральнай частцы Беларусі, дзе бяруць пачатак многія рэкі. Убачім некаторыя з іх, а галоўнае — убачым унікальны абрад з спіса нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА. Адзін дзень у годзе праходзіць шэсце калядных цароў. І гэты дзень мы будзем там! То запрашаем!

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Аўтобус туркласа
    • Экскурсія па дарозе
    • Агляд крынічкі і бровара ў Покрашава
    • Наведванне старога млына (музея) ў Покрашава
    • Агляд цікавостак Замосця
    • Экскурсія па Слуцку
    • Наведванне Музея слуцкіх паясоў
    • Наведванне Міхайлаўскай царквы ў Слуцку
    • Агляд царквы ў в. Кіявец
    • Экскурсія ў Музей ткацтва ў Семежава
    • Удзел ў абрадзе “Калядныя цары”
    • Абед

ПРАГРАМА
Уладзімір Караткевіч пісаў, што "на­ша зямля літаральна сочыцца вадою". У гэтым мы ўпэўнімся ў весцы ПОКРАШАВА, дзе наведаем святую крыніцу, асвечаную і праваслаўным, і каталіцкім святарамі ў гонар Маці Божай Вострабрамскай. У вёсцы захаваліся старыя будынкі былога бровара, заснаванага ў 1875 г. Міхалам Пакрэўскім. Зараз у іх размешчаны воцатны за­вод, на якім робяць вінны і яблычны воцат, а таксама воцат "Бальзаміка Салата", які атрымаў вы­со­кую адзнаку італьянскіх спецыялістаў. Побач размешчаны пабудаваны ў даваенны час МЛЫН, зараз унутры яго размяшчаецца му­зей прадметаў вясковай даўніны.

Наталіўшы смагу вадою з Покрашаўскай крыніцы, накіруемся ў веску ЗАМОСЦЕ, дзе знаходзіцца касцел святой Барбары, пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя. Сярод цікавостак вёскі мясцовы Дом куль­ту­ры, на фасадзе якога захаваліся мазаікі савецкага ча­су, і помнік легендарнаму савецкаму разведчыку Міхаілу Мукасею.

Далей на нашым шля­ху паўстане СЛУЦК — адзін са старэйшых гарадоў Беларусі. З'явіўшыся на старонках дакументаў у XI ст., горад паспеў пабываць паўночнай фартэцыяй Тураўскага княства, затым стаў цэнтрам самастойнага княства, якое належала спачатку князям Алелькавічам, затым Радзівілам і захоўвала адносную самастойнасць ажно да 1791 г. У 1441 г. трэцім сярод сучасных гарадоў Беларусі Слуцк атрымаў Магдэбургскае пра­ва. З 1652 г. на гер­бе горада выява крылатага Пегаса, намаляванага Багуславам Радзівілам, якія стаў ге­ро­ем раманаў Генрыка Сенкевіча і Ірыны Данеўскай. Візітоўкамі Слуц­ка з'яўляюцца Евангелле 16 стагоддзя і старэйшая гімназія Беларусі, свя­тая благаверная княгіня Сафія Слуц­кая і яе прапрабабуля Анастасія Слуц­кая, пра жыццё якой быў зняты мастацкі фільм. Помнікі гэтым знакамітым жанчынам усталяваны ў гістарычным цэнтры горада. Падчас экскурсіі мы пабачым МІХАЙЛАЎСКУЮ ЦАРКВУ (другая палова XVIII ст), будынкі XIX — пачатку XX ст. — дваранскага сходу, духоўнага і камерцыйнага вучылішчаў, гімназіі, паштовай станцыі. Пастаім на ста­рых гарадскіх валах, дзе захавалася легендарная слуцкая бэра — груша, смак якой у XIX-XX стагоддзях высока ацанілі не толькі беларусы, але і жыхары далекіх Францыі і Амерыкі! Гэты сорт быў выведзены манахамі-бернардзінцамі, будынак манастыра (пачатку XIX ст.) захаваўся каля гарадскіх валоў. А потом нас чакае смачны АБЕД.

Адным з нацыянальных сімвалаў Беларусі сталі знакамітыя СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ, якія ткалі на мясцовай ма­ну­фак­ту­ры ў дру­гой палове XVIII — пачатку XIX стагоддзяў з шаўковых, срэбных і залатых нітак. Паясы былі неад'емным элементам "сармацкага касцюма" шлях­ты і магнатаў. Верш Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі" стаў сусветна вядомым хітом дзякуючы ан­самблю "Песняры". Тэхналогія вытворчасці паясоў бы­ла адноўлена ў XXI ст. на ФАБРЫЦЫ МАСТАЦКІХ ВЫРАБАЎ. Наведаўшы фабрыку і му­зей пры ёй, мы пабачым адзіны ў свеце ткацкі станок, на якім, як і даўней, ткуць паясы, даведаемся гісторыю "слуцкай персіярні", якая ў XVIII стагоддзі дыктавала моду Еўропе! Слуцкія паясы знаходзяцца ў му­зей­ных калекцыях у розных краінах свету.

У вёсцы КІЯВЕЦ агледзім помнік драўлянага дойлідства — царкву Св. Тройцы 1919 го­ду пабудовы.

Знаемства са старадаўнімі традыцыямі ткацтва мы працягнем у МУЗЕІ ў СЕМЕЖАВА. Тэхналогія семежаўскага бранага ткацтва ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. А затым мы паўдзельніча­ем у унікальным абрадзе "КАЛЯДНЫЯ ЦАРЫ", які з'явіўся ў Семежава ў XVIII стагоддзі і ў 2009 г. быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА! Толькі адзін раз на год — 13 студзеня з надыходам цемры ў вёсцы адбываецце ФАКЕЛЬНАЕ ШЭСЦЕ апранутых у адмысловую фор­му "цароў" у суправаджэнні хана Мамая, цара Максіміліяна, Бабы, Дзеда. У хатах вяскоўцаў, куды заходзяць удзельнікі абрада, разыгрываецца драма "Цар Максімільян".
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

95,00
85,00

Працягласць экскурсіі: 300 км, 12 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Cтары млын - цяпер музей. Фота Kurjer.info
Радзівілаўская мануфактура сення. Помнік ткачу
Старадаўні абрад