En Fr Ru Главная    О нас    Отзывы    Онлайн-оплата    Путеводитель    Контакты
Экскурсии
по Беларуси
Туры
в Беларусь
Сборные
группы
Корпоративные
группы
Школьные
группы
Welcome
to Belarus
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Музычны Дом "Класіка" і Турысцкая кампанія "Віаполь" аб'яўляюць конкурс двайнікоў Станісла­ва Манюшкі

Правілы і ўмовы правядзення конкурсу на пошук двайніка Станісла­ва Манюшкі:
  1. Да ўдзелу ў конкурсу запрашаем мужчын любога ўзросту.
  2. Неабходна валодаць фізічнымі дадзенымі, знешне сапраўды падобнымі да Станісла­ва Манюшку (выявы яго выгляду ў пункце 9).
  3. Заяўкі прымаюцца на электронную скрыню: info@viapol.by.
  4. Заяўкі прымаюцца да 17 гадзін 2 верасня 2016 го­да ўключна.
  5. Неабходна даслаць адзін або некалькі фотаздымкаў без рэтушы, можна ў акулярах, можна без іх, прыкладна так, як на выявах Станісла­ва Манюшкі, што захаваліся да нашых дзён.
  6. Межы правядзення кон­кур­са: 26.08.2016—02.09.2016.
  7. Канчатковае рашэнне журы адбудзецца вечарам 2 верасня 2016 года (да ўвагі журы прымае не толькі падабенства твару, але і падабенства агульнага вобраза сучаснага чалавека да выяваў Станісла­ва Манюшкі, што захаваліся: гэта і адзенне, і акуляры. Лепш за ўсё зрабіць сучасны фотаздымак максімальна адпаведны ста­рой выяве кампазітара).
  8. Пераможца атрымае ў падарунак двухдзённую паездку ад турысцкай кампаніі "Віаполь" на 2 персоны "АLBARUTHENIA: Гродна—Ліда, 2 дні" (Ліда — Гродна — Каробчыцы) — транспарт, экскурсіі, а таксама сняданкі і абеды, начлег у гатэлі, музеі ў гарадах уваходзяць у падарункавы пакет.
  9. Выявы кампазітара — глядзіце побач.

Склад журы:
  1. Віктар Скарабагатаў (заслужаны артыст Рэспублікі Бе­ла­русь, прафесар, стваральнік мастацкага калектыву "Беларуская капэла"),
  2. Галіна Патаева (кандыдат геаграфічных навук, дырэктар Турысцкай кампаніі "Віаполь"),
  3. Аляксандр Чахоўскі (імпрэсарыа, заснавальнік і кіраўнік праекта Музычны Дом "Класіка"),
  4. Алена Радзівонава (мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы "Мінскканцэрт"),
  5. Глеб Лабадзенка (журналіст, даследнік).

3 верасня ў 13:30 ля мінскай гарадской ратушы адбудзецца святочны баль у стылі XIX стагоддзя ў гонар славутага мінчука — кампазітара Станісла­ва Манюшкі. Гонар адкрыцця гэтага балю будзе належыць пераможцы конкурсу!

P.S. Манюшка вяртаецца ў Мінск!
Увесь тыдзень напрыканцы спякотнага ле­та і пачатку вясёлай восені 2016 будзем з Манюшкам!
  • 27 жніўня ў 20:00 — на заключным канцэрце фестывалю "Класіка ля ратушы з velcom" будзе гучаць шэсць кампазіцый з розных твораў Станісла­ва Манюшкі.
  • 3 верасня ў 13:00 — святочнае адкрыццё помніка С. Манюшку і В. Дуніну-Марцінкевічу.
  • 3 верасня ў 13:30 — пасля адкрыцця помніка Музычны Дом "Класіка" арганізоўвае баль, адкрываць які будзе сам маэстра Станіслаў Манюшка — пераможца конкурсу. На балі будзе гучаць музыка кампазітара, пад яе артысты-аніматары ў шляхетных строях XIX стагоддзя станчаць розныя тан­цы (частка праграмы будзе інтэрактыўнай — а гэта значыць, што ўсе гледачы, якія пажадаюць, змогуць разам станцаваць вальс і паланэз).
  • 3 верасня акаля 15:00 — пасля балю — экскурсавод Турысцкай кампаніі "Віаполь" правядзе гадзінную экскурсію па Верхнім горадзе, акцэнтуючы ўвагу на знакавых фактах і падзеях, звязаных з жыццём Станісла­ва Манюшкі ў Мінску.
А яшчэ — увесь год у Гарадской Ратушы кожную сераду і пятніцу можна сустрэцца… з маэстра! Падчас Агляднай экскурсіі па Мінску Турысцкая кампанія Віаполь робіць паўгадзінныя музычна-тэатральныя кампазіцыі "Манюшка вітае гасцей". Запрашаем!

наверх Главная    О нас    Контакты    Путеводитель

Минск, ул. Интернациональная, 14—4
тел./факс: (+375 17) 200 00 60, 200 00 84, 289 15 39, 328 36 39
тел. моб.: (+375 29) 689 15 39, 779 15 39
e-mail: info@viapol.by, viapol@tut.by