RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Міцкевіча"
Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Міцкевіча"
Марш­рут СБ-6.5: Навагрудак — Уселюб — Любча — Шчорсы — Валеўка — Вялікая Сваротва — Завоссе
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
         ∘ Навагрудак — дом-музей Ада­ма Міцкевіча, фарны касцёл, Навагрудскі замак
         ∘ Уселюб — касцёл Святога Казіміра
         ∘ Любча — замак
         ∘ Шчорсы* — гаспадарчы двор
         ∘ Валеўка — царква Святых Пятра і Паўла
         ∘ Вялікая Сваротва — Траецкая царква
         ∘ Завоссе — музей-сядзіба Ада­ма Міцкевіча
    • кава, гарбата, печыва

ПРАГРАМА
Зноўку едзем разам з Глебам Лабадзенкам (la­badzen­ka.by) — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзі­ві­лаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце кур­саў бе­ла­рус­кай мовы ("Мова Нанова"), аўтарам цудоўнай кні­гі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова".

Экскурсія пройдзе па найбольш маляўнічых месцах Беларусі — выдатныя пейзажы, ахінутыя легендамі. Вы даведаецеся пра багатую гісторыю нашай краіны і жыццёвы шлях яе выдатнага сы­на Ада­ма Міцкевіча.

НАВАГРУДАК — першая сталіца ВКЛ, горад у якім амаль кожнае месца можа даць нейкую дэталь аб жыцці ці творчасці вялікага паэта. Невыпадкова сёння тут можна наведаць му­зей яго імя — дом, дзе жыў Адам Міцкевіч, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады, куплены бацькам у са­мым пачатку XIX ст. Фарны касцёл Ператварэння Гасподня — пабудаваны на месцы былога гатычнага, заснаванага яшчэ пры князе Вітаўце — стаў сведкам хрышчэння вялікага паэта, помнік якому ўсталяваны побач з помнікам абарончага дойлідства XIII-XVI стст. — Навагрудскім зам­кам. Рушым далей і знаходзім ужо сляды вялікага кня­зя Вітаўта — УСЕЛЮБСКІ КАСЦЁЛ — пабудаваны па фундацыі Яна Няміры — канюшага вялікага кня­зя. Мяркуюць, што менавіта гэты касцёл самы стары на тэрыторыі сучаснай Беларусі (1-ая пал. XV ст.).

ЛЮБЧА — сёння гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне, а крыху раней з XVI ст. мястэчка, належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам, Радзівілам і Вітгенштэйнам і атрымала ў 1590 г. магдэбургскае пра­ва і ўласны герб. Сёння на левым беразе Нё­ма­на захаваўся чатырохсотгадовы замак. Да нашых дзён дайшлі толькі дзве вежы і два двухпавярховыя карпусы, але земляныя ва­лы і рвы, якія атачаюць тэрыторыю былога ком­плек­су, утвараюць эфектную "выспачку гісторыі" цэлага краю. Далей крочым у вёску ВАЛЕЎКА, дзе дзейнічае і ў нашы дні царква Святых Пятра і Паўла, пабудаваная ў 1685 г. як Троіцкі касцёл кляштара дамініканцаў і перададзеная ў XIX ст. праваслаўным вернікам. Каб надаць вандроўцы асаблівы святочны дух, а можа і крыху таямнічасці, завітаем у ВЯЛІКУЮ СВАРОТВУ. Паспрабуем разгадаць за­гад­ку адзінага, амаль ва ўсім свеце, трохкутнага хра­ма — Траецкай царквы, пабудаванай у 1823 г. і маючай фор­му нехарактэрную для культавага дойлідства на Беларусі.

Прытрымліваючыся найлепшых традыцый усё той жа колавай кампазіцыі, скончым наш маршрут у месцы, якое мае непасрэднае дачыненне да А. Міцкевіча — яго музеі-сядзібе ў ЗАВОССІ. Менавіта тут нарадзіўся паэт, з часоў якога тут захавалася ста­рая ліпа і невялічкая сажалка, а таксама адноўленая хата і гаспадарчыя пабудовы. Калі не перашкодзяць неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы (галалёдзіца, завіруха, Хаўер :) ) бонусам будзе наведванне ці не найвялікшага гаспадарчага двара ў Шчорсах* у замкавым стылі, так званай "мураванкі Храптовічаў": карпусы стайняў і вуглавыя круглыя вежы. Трэба адзначыць, што нават яны памятаюць нашага вялікага паэта, які жыў у Шчорсах у 1819 і 1820 гг.

Па складзенай ужо традыцыі, падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўжды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней. :)
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

55,00
52,00

Працягласць экскурсіі: 600 км, 14 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Знаўца Глеб Лабадзенка
Апавядае Лабадзенка...
Наваградскі замак
Наваградскі замак у 2014 годзе, фота Кірылы Хілько
Адам Міцкевіч
Любча. Замак
Царква ў Сваротве
У музеi